РАР: Turkish Airlines збіраюцца абмежаваць супрацоўніцтва з "Белавія"
Turkish Airlines збіраюцца абмежаваць супрацоўніцтва з "Белавія", а таксама спыняць продаж квіткоў у Беларусь для грамадзян шэрагу краін Блізкага Усходу (найперш Сірыі і Ірака). Пра гэта паведамляе польскае інфармагенцтва РАР са спасылкай на крыніцу ў дыпламатычных колах у Бруселі.
Падкрэсліваецца, што гэта вынік намаганняў ЕС, які спрабуе вырашаць міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы ў тым ліку і з дапамогай абмежавання наплыву новых мігрантаў у нашу краіну.
Нядаўна стала вядома, што Еўрасаюз разглядае магчымасць увядзення санкцый супраць Turkish Airlines з-за сітуацыі на польска-беларускай мяжы. Яна падазраецца ў датычнасці да перавозкі ў Беларусь мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія потым спрабуюць перайсці мяжу з Польшчай. Turkish Airlines абвергла, што возіць мігрантаў у Беларусь. За авіякампанію заступілася МЗС Турцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.