СМІ: Еўрасаюз рыхтуе санкцыі супраць "Аэрафлота" і Turkish Airlines
Санкцыі супраць авіяперавозчыкаў могуць быць уведзены ў снежні / aeroflot.ru, ілюстрацыйны здымак
Еўрасаюз разглядае магчымасць увядзення санкцый супраць "Аэрафлота" і Turkish Airlines у пачатку снежня з-за сітуацыі на польска-беларускай мяжы, паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на неназванага чыноўніка ЕС, перадае ТАСС.
У Еўрасаюзе лічаць, што гэтыя кампаніі займаюцца перавозкай у Мінск мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія потым спрабуюць перайсці мяжу з Польшчай.
Як паведамляла Еўрарадыё, Еўразвяз цягам наступнага тыдня завершыць узгадненне дадатковых санкцыяў супраць Беларусі з-за сітуацыі з мігрантамі на мяжы. Таксама стала вядома, што кіраўнікі МЗС ЕС плануюць у панядзелак, 15 лістапада, абмеркаваць пашырэнне санкцый у дачыненні да Мінска.
Сітуацыя на мяжы Беларусі і Польшчы ўскладнілася ў мінулы панядзелак, калі да польскай мяжы з беларускага боку падышлі некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія жадаюць перабрацца ў Еўразвяз. Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі назваў сітуацыю на мяжы з ЕС "дзяржаўным тэрарызмам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.