Прэм'ер Польшчы назваў дзяржаўным тэрарызмам сітуацыю на мяжы з ЕС

Матэвуш Маравецкі / KPRM
Матэвуш Маравецкі / KPRM

Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што "на мяжы з Еўрасаюзам адбываецца дзяржаўны тэрарызм", у сувязі з чым неабходна пашырыць санкцыі ЕС у дачыненні да Беларусі, паведамляе Rzeczpospolita.

Такую заяву Маравецкі зрабіў па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскага савета Шарлем Мішэлем.

Пры гэтым прэм'ер паведаміў, што прынятыя супраць Мінска санкцыі не прыносяць належнага эфекту. Па словах Маравецкага, міграцыйны крызіс на мяжы выкліканы палітыкамі і з'яўляецца праверкай для Польшчы і ЕС.

Як паведамляла Еўрарадыё, польскі ўрад папярэдзіў Мінск пра магчымасць цалкам закрыць рух праз беларуска-польскую мяжу. Гэта азначае, што будуць спыненыя і транзітныя грузаперавозкі, якія ідуць праз Беларусь.

Сітуацыя на мяжы дзвюх краін ускладнілася 8 лістапада, калі да мяжы з Польшчай з беларускага боку падышлі некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія жадаюць перабрацца ў ЕС. Польскія афіцыйныя асобы назвалі тое, што адбываецца, самым складаным момантам з пачатку крызісу на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі