Стала вядома, хто трапіў у допінг-скандал на Алімпіядзе
На зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы зафіксавалі тры станоўчыя допінг-пробы.
На парушэнні антыдопінгавых правілаў злавілі нямецкую біятланістку, украінскую лыжніцу і італьянскага бабслеіста. Усе бія-пробы, якія далі станоўчыя вынікі, былі ўзятыя непасрэдна ў Сочы. Алімпійская антыдопінгавая лабараторыя ўжо правяла аналіз кантрольных пробаў "Б", якія пацвердзілі дадзеныя пробаў "А" аб наяўнасці забароненых прэпаратаў.
Міжнародны алімпійскі камітэт ужо праінфармаваў алімпійскія дэлегацыі Нямеччыны, Украіны і Італіі аб дапушчаных парушэннях, паведамляе "Прессбол".
Як стала вядома, нямецкай біятланісткай, якая здала станоўчую пробу, з'яўляецца Эві Захенбахер-Штэле.