Стала вядома, калі Зямля стане непрыдатнай для жыцця — #ІхНоравы

Кароткі агляд сусветных навін

Кароткі агляд сусветных навін / @rubanau_collage

Жыццё на Зямлі знікне, але перад гэтым абмяркуем першую падлодку Тайваня, чарговы этап супрацьстаяння Байдэна і Трампа, развіццё самай хайповай нейрасеткі. Гэта — наш традыцыйны агляд міжнародных навін.


Стала вядома, калі Зямля стане непрыдатнай для жыцця

Па самых аптымістычных прагнозах навукоўцаў, планета Зямля стане непрыдатнай для жыцця чалавецтва праз 250 млн гадоў.

Па заканчэнні гэтага часу, як сцвярджаюць аўтары даследавання, апублікаванага ў часопісе Nature Geoscience, мацерыкі аб'яднаюцца і размесцяцца ў трапічных шыротах і каля экватара. А гэта, разам з глабальным пацяпленнем, прывядзе да таго, што 96% сушы планеты стане непрыдатнай для жыцця якіх-небудзь млекакормячых.

Да такой высновы прыйшла каманда навукоўцаў з Брыстальскага ўніверсітэта, якая разлічыла траекторыю руху ўчасткаў зямной кары і мацерыкоў. Па меркаванні навукоўцаў, падчас гэтага працэсу Афрыка і Еўразія працягнуць збліжацца адна з адной, з двух бакоў сціскаючы ў кола Аравійскі паўвостраў, пасля чаго аб'яднаны Афра-Еўразійскі кантынент урэжацца ў Амерыку.

Атлантычны акіян у выніку гэтага руху стане двума морамі, адно з якіх будзе знаходзіцца паміж сучаснымі Канадай і Габонам, другое — паміж цяперашнімі Мексікай і Паўднёвай Афрыкай.

Мадагаскар апынецца заціснутым паміж Афрыкай і Бразіліяй.
 

Тайвань прадставіў першую падлодку ўласнай вытворчасці

Тайвань прадставіў першую падлодку ўласнай вытворчасці Nawhal. Судна спусцілі на ваду, а з кастрычніка яно будзе праходзіць выпрабаванні ў моры.

Прэзідэнт Цай Інвэнь заявіла, што пабудова лодкі з'яўляецца знакавай падзеяй, бо яна была поўнасцю сканструяваная і зробленая ў Тайвані.

"Падводная лодка — важная рэалізацыя нашых канкрэтных абавязацельстваў у абароне нашай краіны. Гэта таксама важнае абсталяванне для нашых ваенна-марскіх сіл у распрацоўцы стратэгій асіметрычнай вайны", — заявіла прэзідэнт.

У Мінабароны краіны адзначылі, што падлодкі будуць адыгрываць важную ролю ў стрымліванні магчымага ўварвання Кітая.

Згодна з паведамленнямі мясцовых СМІ, лодка праходзіць выпрабаванні ў моры, пачынаючы з кастрычніка, і, як чакаецца, будзе перададзеная ў флот да канца 2024 года.

Даўжыня лодкі складае 70 метраў, яна адносіцца да класа судоў вагой 2500-3000 тон.

Яшчэ адну падлодку Тайвань плануе пабудаваць да 2027 года. Такім чынам, у краіне будзе ўжо чатыры субмарыны, уключаючы два ўжо існуючыя тыпы Chien Lung, набытыя ў Нідэрландаў у 1980-х гадах.

Стала вядома, калі Зямля стане непрыдатнай для жыцця — #ІхНоравы
Джо Байдэн / twitter.com/POTUS

Ён адзначыў, што цяперашняя Рэспубліканская партыя кіруецца і запалохваецца экстрэмістамі MAGA, і калі іх парадак дня будзе рэалізаваны, то інстытут амерыканскай дэмакратыі "карэнным чынам зменіцца".

Таксама Байдэн пракаментаваў нядаўнюю прапанову Трампа пакараць смерцю кіраўніка Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў генерала Марка Мілі за "здраду", заўважыўшы, што маўчанне рэспубліканцаў у адказ на гэты каментар было "аглушальным".

"Трамп кажа, што Канстытуцыя дае яму права рабіць усё, што ён захоча на пасадзе прэзідэнта. Я ніколі не чуў, каб прэзідэнты рабілі ўсё, што ім уздумаецца. Я ніколі не чуў, каб прэзідэнты з гэтага жартавалі".

Напярэдадні выбарчай гонкі адносіны паміж Байдэнам і Трампам асабліва абвастрыліся. Былы прэзідэнт заяўляе, што ўсе судовыя справы, адкрытыя супраць яго, з'яўляюцца "палітычнай расправай", у той час як Байдэн заклікае грамадства не давяраць Трампу з прычыны яго верагодных правапарушэнняў.


ChatGPT стаў разумнейшым, але не для ўсіх

ChatGPT зараз можа шукаць і аналізаваць інфармацыю з усяго інтэрнэту ў рэальным часе, а не з базы дадзеных. Раней нейрасетка абмяжоўвалася дадзенымі да верасня 2021 года.

Функцыя завецца Browse with Bing: каб ёю скарыстацца, трэба ўключыць яе ў наладах. Пасля чаго дастаткова запытаць свежую інфармацыю, напрыклад, скласці топ лепшых смартфонаў у 2023 годзе. ChatGPT вывучыць інфармацыю з іншых сайтаў пры дапамозе пошукавай сістэмы Bing і аформіць адказ са спасылкамі на крыніцы.

Пакуль што гэтая "фішка" даступная карыстальнікам з падпіскай Plus (19,99 долара ў месяц) і Enterprise, але з часам доступ адкрыюць усім.

На думку спецыялістаў, гэтыя змены будуць мець як станоўчыя, так і негатыўныя наступствы. З аднаго боку, зараз не трэба ісці ў Google або X [Былы Twitter — Еўрарадыё], каб хутка даведацца актуальную інфармацыю.

Але калі ChatGPT не будзе ўказваць надзейныя крыніцы, а толькі выдаваць спалучэнне рознай інфармацыі, гэта прывядзе да таго, што людзі будуць успрымаць адказы як дакладныя, калі на самой справе гэта не так.

Таксама з апошнім апдэйтам ChatGPT навучыўся распазнаваць выявы і гаварыць — зараз нейрасетка стала яшчэ больш падобная да чалавека. Спачатку новыя фішкі таксама з'явяцца ў падпісантаў тарыфаў Plus і Enterprise.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі