Чым больш будзе штучнага інтэлекту — тым прэстыжней будзе наймаць людзей
Як ШІ выкарыстоўваюць у гейм-індустрыі і чаму наняць чалавека заўсёды лепш / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
У Галівудзе акцёры страйкуюць супраць штучнага інтэлекту, а ў Жэневе нядаўна зладзілі саміт, на якім абмяркоўвалі, як рэгуляваць яго заканадаўча. Мы здзівімся, калі на фоне гэтых навін вы ні разу не спыталі ў чата GPT, ці адбярэ ён вашу працу.
Але чым больш прац штучнага інтэлекту будзе з'яўляцца на рынку, тым прэстыжней будзе мець у камандзе таленавітых людзей. У гэтым упэўнены спецыяліст з гейм-індустрыі Аляксандр П.
— Я не думаю, што ў вялікіх кампаніях ШІ калі-небудзь заменіць чалавека. Цяпер працы нейрасеткі на рынку яшчэ не такія прыкметныя, але калі іх зробіцца больш, будзе прэстыжна мець у камандзе людзей. Заўсёды будзе існаваць праслойка рэтраградаў, якія шмат чаго не давераць штучнаму інтэлекту.
На прыкладзе гульнявой індустрыі Аляксандр растлумачыў, у каго ШІ адбярэ працу ў найбліжэйшы час. Спойлер: хутчэй за ўсё, ні ў кога.
"Штучны інтэлект робіць не тое, што я хачу, а толькі "падобнае на тое, што я хачу"
— Каманду мастакоў, якія працуюць над гульнёй, можна замяніць адным сэрвісам для генерацыі малюнкаў?
— Не ў найбліжэйшай будучыні. Папулярны Midjourney [сэрвіс для генерацыі малюнкаў на аснове тэхналогій ШІ. — Еўрарадыё] добры хіба што для "падказак".
Ён дапамагае шукаць формы. Напрыклад, калі перад камандай стаіць задача зрабіць візуалізацыю будынкаў для гульні і кожны будынак павінен быць унікальным. Сэрвіс дапаможа знайсці цікавыя формы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.