Стала вядома, хто паедзе замест Макея на пасяджэнне АБСЕ ў Польшчу

Андрэй Дапкюнас / БЕЛТА
Андрэй Дапкюнас / БЕЛТА

Стала вядома, хто паедзе замест раптоўна памерлага міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея на пасяджэнне АБСЕ ў Польшчу. Гэта будзе пастаянны прадстаўнік РБ пры АБСЕ ў Вене Андрэй Дапкюнас. Пра гэта belsat.eu паведаміў прэс-сакратар польскага МЗС Лукаш Ясіна.

Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў АБСЕ адбудзецца 1-2 снежня ў польскім горадзе Лодзь. 

Дапкюнас да ліпеня 2020-га займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі