Стала вядома, колькі чалавек затрымалі падчас нядаўняй аблавы ў Браславе

Браслаў / ДУП "Браслаўскія азёры"
Браслаў / ДУП "Браслаўскія азёры"

Падчас аблавы на мінулым тыдні ў Браславе затрымалі каля 15 чалавек. Пра гэта стала вядома пасля выхаду на волю аднаго з затрыманых. У ізалятары ён правёў трое сутак, расказвае краязнаўца Кастусь Шыталь.

Паводле яго слоў, большасць затрымалі па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Хутчэй за ўсё, гаворка пра падпіску на "экстрэмісцкія" каналы або репост з іх.

"Аднаго з затрыманых забралі за тое, што ў 2020 годзе перапосціў навіну з незалежнага Telagram-канала ў мясцовы чат", — піша Шыталь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі