Стала вядома, колькі каштуе сертыфікат аб вакцынацыі ад COVID-19
Сертыфікат аб вакцынацыі ад COVID-19 каштуе 4 рублі 24 капейкі. За такую суму яго могуць атрымаць у 32-й гарадской паліклініцы Мінска тыя, хто прышчапіўся менавіта ў гэтай паліклініцы, паведамляе ТГ-канал "TUT.by Навіны".
Каб атрымаць сертыфікат, трэба запісацца ў стале даведак, або па тэлефонах кол-цэнтра, або пакінуць заяўку на сайце паліклінікі. Як распавядала Еўрарадыё, выдачу сертыфікатаў 32-я паліклніка пачала з 18 траўня. Выдаюць іх на працягу года пасля другой прышчэпкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.