Стала вядома, колькі за год на дарогах Беларусі гіне дзікіх жывёл

Аўтамабіль пасля сутыкнення з ласём

Аўтамабіль пасля сутыкнення з ласём / t.me/pressmvd/

Стала вядома, колькі за год на дарогах Беларусі гіне дзікіх жывёл. Гэта больш за 500 ласёў, амаль 1,5 тысячы казуль, ад 40 да 60 аленяў і каля 100 дзікоў. Сумную статыстыку пра выпадкі ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл збірае "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў". І гэта толькі пра здарэнні на дарогах, якія праходзяць праз паляўнічыя ўгоддзі таварыства.

Зімой назіраецца актывізацыя дзікіх жывёл, звязаная з іх жаданнем папоўніць свой рацыён. Звычайна яны выходзяць на дарогі паласавацца соллю, якой апрацоўваюць дарожнае пакрыццё.

У згаданых ДТЗ гінуць і людзі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі