У Мінскім раёне лось выбег перад аўтамабілем, загінулі кіроўца і яго дзіця

На месцы трагічнага здарэння

На месцы трагічнага здарэння / t.me/pressmvd/

У Мінскім раёне на аўтадарозе М1 каля павароту да пасёлка Стайкі лось выбег перад аўтамабілем, адбылося сутыкненне. У яго выніку загінулі 42-гадовы кіроўца Hyundai і аднагадовая дзяўчынка, яго дачка. 39-гадовая жанчына-пасажыр, маці дзіцяці, шпіталізаваная ў цяжкім стане.

Трагічнае здарэнне адбылося ў нядзелю каля 19-й гадзіны. Як паведамляе Следчы камітэт, паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль не быў абсталяваны дзіцячым аўтакрэслам, дзяўчынка знаходзілася на руках у маці.

Распачатая крымінальная справа па артыкуле "Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці гібель двух чалавек".

У Мінскім раёне лось выбег перад аўтамабілем, загінулі кіроўца і яго дзіця

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі