Стала вядома, у колькіх палітуцекачоў хочуць забраць кватэру або дом

Апячатаная кватэра

Апячатаная кватэра / праўладны тг-канал

Колькасць беларускіх палітуцекачоў, якія могуць страціць жыллё на радзіме, "набліжаецца да 1000". Такую лічбу ў эфіры тэлеканала АНТ назваў прапагандыст Ігар Тур.

Ён нагадаў, што перад выбарамі ў Каардынацыйную раду Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 257 чалавек, якія вылучыліся на выбары і арганізоўвалі іх. Неўзабаве пасля таго стала вядома пра масавыя ператрусы ў кватэрах кандыдатаў у КР.

"Ва ўсіх будзе канфіскаваная ў даход дзяржавы нерухомасць, якая арыштаваная, апячатаная і заварана. Давайце палічым. У сярэднім хай 100 тысяч долараў за кватэру, памножым на 257, атрымаем крыху больш чым 2,5 мільёна долараў /насамрэч атрымліваецца 25,7 мільёна долараў — Еўрарадыё/. Калі шчыра, для бюджэту Беларусі гэта слёзы", — заявіў Тур.

Таксама прапагандыст падкрэсліў, што па палітычных справах нерухомасць арыштавалі не толькі ў фігурантаў "справы КР". Агулам колькасць такіх палітуцекачоў, паводле яго, набліжаецца да тысячы чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі