СК пачаў крымінальныя справы на кандыдатаў у Каардынацыйную раду

Палітычная канферэнцыя па выбарах у Каардынацыйную Раду

Палітычная канферэнцыя па выбарах у Каардынацыйную Раду / DW

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на 257 кандыдатаў, якія будуць удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду

Ім інкрымінуюць:

арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады);
арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару);
арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання);
арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

У Следчым камітэце заяўляюць, што сабралі інфармацыю пра маёмасць, якая належыць кандыдатам у КР. Цяпер ідуць агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць ды іншыя працэсуальныя мерапрыемствы.

Раней у Беларусі "экстрэмісцкімі фармаваннямі" былі прызнаныя ўсе 12 выбарчых спісаў у КР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі