З'явілася праграма для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

З'явілася праграма для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду. Першымі яе могуць атрымаць карыстальнікі андроідаў: Belarus ID ужо ёсць у Google play. Карыстальнікі IOS змогуць спампаваць праграму праз аплікацыю TestFlight.

Падрабязны гайд напісаны на сайце Каардынацыйнай рады.

Праграма прызначаныя для тых беларусаў, якія знаходзяцца па-за межамі РБ. Карыстальнікі ўнутры Беларусі будуць галасаваць не праз праграмы са смартфона, а праз вэб-версію, якая з'явіцца крыху пазней. Гэта зроблена дзеля бяспекі.

Галасаванне ў КР пройдзе 25-27 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі