У КР расказалі, якой лічбы выбарцаў дастаткова для легітымнасці

Андрэй Ягораў

Андрэй Ягораў

На выбарах у Каардынацыйную Раду няма ніжняга парогу ўдзельнікаў Пра гэта дзейны спікер КР Андрэй Ягораў паведаміў у каментары "Нашай Ніве".

"Любы ўзровень дадатковай легітымнасці, які будзе забяспечаны праз гэтыя выбары, будзе добрым. Нават калі гэта прагаласуе тысяча. Канечне, хацелася б, каб гэта былі дзясяткі і сотні тысяч. Але мы дзейнічаем у такіх умовах, калі дакладна сказаць вельмі цяжка, таму што мы ніколі такога не рабілі. Апошняе масавае галасаванне такога кшталту праз платформу "Голас" прайшло некалькі год таму. Таму сказаць, што мы будзем мець цяпер, вельмі складана", — цытуе выданне слова Ягорава.

Раней стала вядома, што для галасавання на выбарах у КР будзе неабходна мець на руках беларускі пашпарт (нават пратэрмінаваны). Адсутнасць гэтага дакумента ў часткі ўцекачоў не дазволіць ім прыняць удзел у выбарах.

"Гэта вельмі цяжкае рашэнне, шкада, што людзі не змогуць прагаласаваць. У пэўным сэнсе я адчуваю персанальны боль, што так адбываецца. Але ўзважваючы, разумею, чаму камісія прыняла такое рашэнне", — каментуе Ягораў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі