Як галасаваць на выбарах у КР. Падрабязны гайд і нюанс з пашпартамі
Як галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду?
Выбары ў Каардынацыйную раду пройдуць з 25 па 27 траўня. А 20 траўня ў Арр Store і Google Play з'явіцца праграма, з дапамогай якой там можна будзе прагаласаваць.
Расказваем, як ёй скарыстацца і якія ёсць падводныя камяні.
Выбары скончыліся. Папярэднія вынікі можна паглядзець тут.
Крок 1 — спампаваць праграму
Платформа называецца #Belarus ID. З яе усталяваннем мусіць справіцца кожны, хто хоць аднойчы нешта запампоўваў на свой смартфон. Belarus ID ужо ёсць у Google play. Карыстальнікі IOS змогуць спампаваць праграму праз аплікацыю TestFlight.
Для беларусаў унутры Беларусі працуе іншая схема: трэба не спампоўваць праграму, прагаласаваць можна на адмысловым сайце. Абавязкова ўключыце надзейны VPN!
Крок 2 — уваход
Запусціўшы праграму, вы апынецеся ва ўкладцы "Дакументы". Там вам прапануюць стварыць "электронны пашпарт".
Праграма адправіць вас на старонку "Новы пашпарт", дзе трэба будзе ўсталяваць і пацвердзіць пін-код для ўваходу. Потым — стварэнне і захаванне спецыяльнага ключа для аднаўлення доступу да дакументаў на выпадак выдалення або пераўсталявання праграмы.
Ключ трэба захаваць і нікому не перадаваць.
Крок 3 — верыфікацыя
Працэдура верыфікацыі нагадвае рэгістрацыю ў праграмах для каршэрынга. Толькі там усё круціцца вакол правоў кіроўцы, а тут — вакол пашпарта.
Каб запусціць працэс, трэба перайсці ва ўкладку "Верыфікаваць". Там вы дасцё праграме доступ да запісу мультымедыя, а затым сфатаграфуеце спачатку пашпарт, а потым свой твар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.