Турма па коле. Як сілавікі заводзяць новыя і новыя справы супраць палітвязняў
Рэпрэсіі без канца і межаў
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк цалкам адбыла тэрмін — але так і не выйшла з турмы 21 траўня. Жанчыну этапавалі ў гомельскае СІЗА, дзе ёй сёння выставілі ўжо трэці раз абвінавачванне — непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі, праз што працягнулі турэмны тэрмін.
Рэжым не аднойчы праварочвае такі “трук”, прысуджаючы нелаяльным уладзе беларусам усё новыя і новыя пакаранні па пазбаўленню волі. Сёння, у Дзень салідарнасці з палітвязнямі, Еўрарадыё ўзгадвае такія выпадкі.
Зміцер Дашкевіч
Актывіста “Маладога фронту”, якога добра ведаюць як актыўнага абаронцу ўрочышча Курапаты, асудзілі летам 2022 года за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года на паўтара года калоніі. А яго жонку Насту па той жа справе — да трох год "хатняй хіміі".
У сярэдзіне мінулага лета Дашкевіч мусіў выйсці на свабоду, але гэтага не адбылося. На актывіста у ліпені 2023 года завялі новую крымінальную справу за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”, суд Барысаўскага раёна прысудзіў яму яшчэ адзін год калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Цяпер Зміцер знаходзіцца ў папраўчай калоніі №14 у Барысаўскім раёне.
Васіль Дземідовіч
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.