У Мінску затрымалі школьнікаў — кінулі ў Вечны агонь сурвэткі і жавальную гумку

На плошчы Перамогі ў Мінску

На плошчы Перамогі ў Мінску / sb.by

У Мінску затрымалі двух школьнікаў, якія кінулі ў Вечны агонь на плошчы Перамогі сурвэткі і жавальную гумку. У пракуратуры сцвярджаюць, што яны яшчэ і плявалі. Супраць юнакоў распачалі крымінальную справу за "злоснае хуліганства". Вучням 9-га класа пагражаюць арыштам, абмежаваннем волі (да трох гадоў) ці пазбаўленнем волі (ад 1 года да 6 гадоў), паведамляе minsknews.by.

Дзеянні школьнікаў кваліфікавалі, як "наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам, учыненыя групай асоб". Праводзіцца папярэдняе расследаванне.

У Мінску затрымалі школьнікаў — кінулі ў Вечны агонь сурвэткі і жавальную гумку

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі