У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 19 чалавек
У Беларусі налічваецца 1393 палітычных зняволеных
У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 19 чалавек. Гэта — Арцём Макавей, Аляксей Герман, Глеб Сахар, Кацярына Шаблінская-Іванова, Васіль Прохараў, Ларыса Прохарава, Павел Прохараў, Вікторыя Дамастрой, Уладзімір Балабановіч, Наталля Крук, Дзмітрый Цікуноў, Антон Казельскі, Людміла Ліхачэўская, Марыя Місюк, Цімафей Барысаў, Дзмітрый Захарошка, Анастасія Кліменка, Аляксандр Пуліновіч і Данііл Герасім. Беларускія праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Сярод новых палітвязняў ёсць двое грамадзян Украіны — Макавей і Місюк.
На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца 1393 палітычных зняволеных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.