У Брэсце на 6 гадоў калоніі асуджаны грамадзянін Украіны

Арцём Макавей

Арцём Макавей / Telegram

У Брэсце на 6 гадоў калоніі асуджаны грамадзянін Украіны Арцём Макавей. Яго справу разглядаў Брэсцкі абласны суд (суддзя — Мікалай Сянько). Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Макавея судзілі па артыкуле "Агентурная дзейнасць", паведамляюць праваабаронцы. У чым менавіта прызналі вінаватым маладога чалавека, невядома.

Арцёму Макавею 25 гадоў. У Беларусі жыве з 2009 года. Ён — ураджэнец пасёлка Падгародная Мікалаеўскай вобласці Украіны. Калі яму было 10 гадоў, памёр бацька, а маці атрымала сур'ёзную траўму і мела патрэбу ў рэабілітацыі. Хлопчыка адправілі да бабулі ў Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці. У выніку ён асеў у Беларусі, скончыў Брэсцкі політэхнічны каледж, працаваў дыджэем у розных забаўляльных установах Кобрына, Брэста і Мінска.

У студзені 2023 года Арцёма выклікалі ў міграцыйную службу і прапанавалі прайсці паліграф. Ён сказаў маці, што не разумее, у чым прычына. А потым яго затрымалі супрацоўнікі КДБ. Затрымлівалі і сяброў, але іх з-пад варты адпусцілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі