Стала вядома, у якім складзе зборная Беларусі па біятлоне выступіць у Оберхофе
Стала вядома, у якім складзе зборная Беларусі па біятлоне выступіць у нямецкім Оберхофе на чацвёртым этапе Кубка свету (ён стартуе 4 студзеня). Як інфармуе biathlon_online, трэнерскі штаб назваў наступныя прозвішчы: у жанчын — Дар’я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава і Дынара Алімбекава, у мужчын — Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў, Максім Верабей, Раман Ялетнаў і Дзмітрый Абашаў.
Як вядома, Домрачава прапускала мінулы этап Кубка свету, які прайшоў у французскім Ансі. У яе адсутнасць сенсацыйна заваявала срэбра ў гонцы з масавым стартам Крыўко.
У чацвер пройдзе жаночы спрынт, жывая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5" пачнецца ў 14:20.