Стала вядома, як на Радуніцу працуюць на мяжы пункты спрошчанага пропуску
Стала вядома, як на Радуніцу, у дзень памінання памерлых, будуць працаваць на мяжы пункты спрошчанага пропуску. Як інфармуе Дзяржаўны памежны камітэт, на межах з Літвой, Латвіяй і Украінай увядуць асаблівы графік. Яго можна пабачыць тут.
Як вядома, у пунктах спрошчанага пропуску перасякаць мяжу маюць права грамадзяне, якія стала жывуць на памежнай тэрыторыі. Гэта можна рабіць пешшу, на роварах і на асабістых легкавіках (за выключэннем украінскага накірунку).