Стала вядомае рашэнне суда ў Лазане па справе Гутара — $230 тысяч для БАТЭ

Спартовы арбітражны суд у Лазане адмяніў рашэнне футбольнага арбітражнага суда Беларускай федэрацыі футбола па спрэчцы паміж ФК БАТЭ і Гутарам. Брамніка абавязваюць выплаціць барысаўскаму клубу 200 тысяч долараў і 5 адсоткаў гадавых, пачынаючы ад 14 студзеня 2013-га, а таксама кампенсаваць ФК БАТЭ 10 тысяч франкаў на юрыдычныя і іншыя выдаткі. Агулам — 230 тысяч долараў.



Што да судовых выдаткаў, дык 75% іх мусіць заплаціць Гутар, 25% — ФК БАТЭ. Іншыя патрабаванні клуба судом у Лазане адхіленыя. У прыватнасці, БАТЭ хацеў атрымаць ад брамніка 500 тысяч долараў, а ад мінскага "Дынама" — 1,5 млн долараў. Таксама БАТЭ патрабаваў дыскваліфікаваць галкіпера.



Пры гэтым суд прызнаў, што Аляксандр Гутар у сезоне-2012 правёў за БАТЭ менш за 10% гульняў (гэта была падстава для скасавання кантракту). Аднак адзначыў, што брамнік парушыў працэдуру падачы дакументаў на разарванне кантракту ў аднабаковым парадку. Ён не ўклаўся ў 15-дзённы тэрмін пасля заканчэння чэмпіянату краіну, чаго патрабуе рэгламент, інфармуе "Прессбол".
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі