Сталі вядомыя сёлетнія нобелеўскія лаўрэаты ў галіне медыцыны
Нобелеўскія лаўрэаты ў галіне медыцыны Каталін Карыка і Дру Вайсман
Сёлета Нобелеўскую прэмію ў галіне медыцыны і фізіялогіі атрымалі Каталін Карыка (Венгрыя) і Дру Вайсман (ЗША). Іх узнагародзілі за адкрыцці ў галіне мадыфікацый нуклеазідных падстаў, якія дазволілі распрацаваць эфектыўныя мРНК-вакцыны супраць COVID-19.
У Нобелеўскім камітэце патлумачылі свой выбар тым, што працы гэтых навукоўцаў была проста неацэннай ва ўмовах пандэміі кавіду. Пагатоў, існуе вялікая пагроза іншых эпідэмій.
Летась нобелеўскім лаўрэатам па медыцыне стаў шведскі генетык Свантэ Пааба за даследаванні геномаў вымерлых гамінідаў і эвалюцыі чалавека.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.