Сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы
У чацвер, 10 снежня, па выніках заключных матчаў групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы, сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі 1/16 фіналу. Пуцёўкі заваявалі наступныя каманды: аўстрыйскі "Рапід", іспанскія "Вільярэал", "Атлетык", англійскія "Татэнхэм" і "Ліверпуль", нямецкія "Шальке-04", "Аўгсбург" і "Барусія" (Менхенгладбах), французскія "Сэнт-Эцьен", "Марсэль", швейцарскія "Базэль", "Сьён", бельгійскі "Андэрлехт", чэшская "Спарта", турэцкі "Фенербахчэ", нарвежскі "Мольдэ", дацкі "Міцьюланд", расійскія "Лакаматыў" і "Краснадар", партугальскія "Спортынг" і "Брага", італьянскія "Лацыё", "Напалі" і "Фіярэнціна".
Таксама з плэй-оф згуляюць 8 клубаў, якія занялі трэція месцы ў групах Лігі чэмпіёнаў: "Манчэстар Юнайтэд" (Англія), "Шахцёр" (Данецк, Украіна), "Галатасарай" (Турцыя), іспанскія "Валенсія" і "Севілья", партугальскі "Порту", нямецкі "Баер", "Алімпіякос" з Грэцыі.
Лёсаванне 1/16 фіналу пройдзе 14 снежня ў Ньёне.
Мінскае "Дынама" прайграла "Рапіду" ў Лізе Еўропы — 1:2 (відэа)
Здымак з архіву.