Станіслаў Шушкевіч перанёс інфаркт

Станіслаў Шушкевіч перанёс інфаркт

Станіслаў Шушкевіч распавёў "Народнай волі", што перанёс інфаркт на нагах. Па яго словах, інфаркт не заўважылі нават медыкі, у якіх ён назіраўся ў лечкамісіі. Выявілі яго ў РНПЦ "Кардыялогія", куды палітык прыйшоў на кансультацыю.

"Але мне пашанцавала — я трапіў да добрых дактароў у кардыялагічны цэнтр. І яны мяне інтэнсіўна лячылі. Адна кропельніца доўжылася сем з паловай гадзін. Уяўляеце, што гэта такое? Я прыняў шэсць такіх", — распавёў былы кіраўнік Беларусі.

Шушкевіч правёў у РНПЦ "Кардыялогія" шэсць сутак і пасля выхаду з лякарні паляцеў у Карэю, піша nn.by. Ён лятае туды штогод на працягу 26 гадоў для ўдзелу ў канферэнцыі па аб'яднанні Карэі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі