Становішча 1700 дзяцей у Мінску перастала быць сацыяльна-небяспечным

Становішча 1700 дзяцей у Мінску перастала быць сацыяльна-небяспечным

У Мінску1700 дзяцей, якія знаходзіліся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, былі знятыя з адпаведнага ўліку ў студзені-жніўні 2018 года. Пра гэта заявіла загадчыца сектарам сацыяльна-педагагічнай працы і аховы дзяцінства камітэту па адукацыі Мінгарвыканкаму Зінаіда Вараб’ёва, паведамляе “БелТА”.

На сёння абарона дзяржавы неабходна 238 мінчукам. Ад пачатку года на ўлік СНС былі пастаўлены 1654 дзіцяці.

Чыноўніца кажа, што пры своечасовым садзейнічанні сацыяльных службаў сітуацыя ў сем’ях хутка нармалізуецца. Большасць дзяцей вяртаюцца да бацькоў. Пазбаўленне бацькоўскіх правоў бывае ў крайніх выпадках. Усяго ў Мінску дзейнічае чатыры дзіцячых прытулкі, дзе пражывае крыху больш за 300 дзяцей.

Цяпер у Беларусі ў межах Дэкрэта №18 могуць забраць дзіця, калі бацькі п’юць, не працуюць, сварацца. Дакумент быў прыняты 12 гадоў таму. Цяпер дзяржава працуе над яго абгрэйдам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі