Станюта адказала Лукашэнку на фразу пра авечак

Станюта адказала Лукашэнку на фразу пра авечак

Вядомая гімнастка Меліціна Станюта ў сторыз Інстаграм выказала сваё меркаванне аб пратэстах у Беларусі.

Яна падкрэсліла, што акцыі пратэсту маюць падкрэслена мірны характар: "Ведаеце, што адрознівае пратэсты ў Беларусі ад пратэстаў у любой іншай краіне? За суткі тысячы мітынгоўцаў не падпалілі ніводнай машыны, не разбілі ніводнай вітрыны. Таму што беларусы не такія. Яны выйшлі з мірнымі намерамі, яны не хочуць псаваць чыюсьці маёмасць, таму што ведаюць яму цану. У іх у руках толькі тэлефоны з запаленымі ліхтарыкамі і непрацуючым інтэрнэтам. За гэта ў іх кідаюць святлошумавыя гранаты, страляюць і душаць аўтазакамі".

Пасля гэтага спартоўка прыгадала словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ўдзельнікаў акцый вядуць, як авечак. 

"Можа, мы і авечкі, паважаны А.Р., але тады паспрабуйце нас проста сумленна пералічыць. Кажуць, гэта дапамагае расслабіцца", — з'едліва дадала Станюта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі