Станюта атрымала бронзу на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы

Станюта атрымала бронзу на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы

Лідар беларускай зборнай па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта заняла трэцяе месца ў індывідуальным мнагабор’і на этапе Кубка свету BSB Bank, які праходзіць у Мінску, у спарткомплексе Falcon club. Як паведамляе БЕЛТА, 21 траўня Станюта ўпэўнена выступіла ва ўсіх чатырох відах праграму (абруч, мяч, булавы, стужка) і атрымала 73,95 бала. Але ж яна не змагла абысці дзвюх расіянак: Маргарыта Мамун заняла першае месца з 75,70 бала, на трэцім Аляксандра Салдатава — 74,20 бала.

На чацвёртым месцы — беларуска Кацярына Галкіна (71,90 бала).

Зборная нашай краіны пры гэтым заваявала золата ў групавых практыкаваннях, на другім месцы расіянкі, на трэцім — каманда Ізраілю.

Сёння, 22 траўня будуць разыграныя медалі ў індывідуальных відах.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі