Старэйшая ўнучка Лукашэнкі закончыла 11-ы клас (фота)

Старэйшая ўнучка Лукашэнкі закончыла 11-ы клас (фота)

Старэйшая ўнучка Аляксандра Лукашэнкі Вікторыя сёлета закончыла 11 "А" клас мінскай гімназіі №16.

Падтрымаць 17-гадовую дзяўчыну на апошні званок прыйшлі яе бацькі — Віктар Лукашэнка і яго жонка Лілія, піша "Комсомольская правда".

Бацька выпускніцы паведаміў, што Вікторыя збіраецца паступаць у БДУ. "Будзем глядзець у залежнасці ад таго, як экзамены здасць, але думаю, што гэта будзе звязана з эканомікай", — распавёў Віктар Лукашэнка пра будучую спецыялізацыю дачкі. Па яго словах, для Вікі наймалі рэпетытараў па матэматыцы, мовах і па ўсіх іншых прадметах, якія яна будзе здаваць.

Сама дзяўчына паведаміла журналістам, што ідзе на залаты медаль. У класе, па яе словах, ёсць яшчэ пара выдатнікаў, якія таксама ідуць на залаты медаль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі