Старшыня КДБ расказаў пра нядаўні візіт супрацоўнікаў ЦРУ ў Мінск

Іван Тэртэль

Іван Тэртэль / БЕЛТА

У Беларусь нядаўна прыязджалі супрацоўнікі ЦРУ, заяўляе кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі Іван Тэртэль. Па яго словах, амерыканская спецслужба правярала, як дзейнічаюць санкцыі супраць Беларусі.

"Нядаўна былі супрацоўнікі ЦРУ і вельмі актыўна перамяшчаліся па Мінску. І здзіўленне ў іх выклікае той факт, што народ не галадае, транспарт працуе, людзі жывуць сваім жыццём. Гэта выклікае дысананс з той інфармацыяй, тымі ўяўленнямі, якія склаліся ў грамадствах заходніх дзяржаў",прыводзіць БЕЛТА словы Тэртэля.

Варта адзначыць, што заява прагучала падчас візіту ў Мінск кіраўніка Службы знешняй разведкі Расіі Сяргея Нарышкіна.

Таксама Тэртэль пацвердзіў, што па абвінавачанні ў падрыве цягнікоў на БАМе арыштавалі беларуса Сяргея Ерамеева, які да канца 2020 года працаваў на наваполацкім "Нафтане".

"Гаворка ідзе пра нашага грамадзяніна, жыхара Віцебскага рэгіёну, былога працаўніка "Нафтана", які быў звольнены ў снежні 2020-га за дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці", — паведаміў старўыня КДБ.

Ён заявіў, што беларус быў завербаваны ўкраінскімі спецслужбамі. Матывам дзейнасці Тэртэль назваў фінансавую карысць, але потым сам жа сябе і абверг, сказаўшы пра ідэйны фактар: "Матывы перш за ўсё карыслівыя. Яму выплацілі пэўныя сумы, яшчэ большыя былі абяцаныя. Акрамя таго, матывам стала перавернутая свядомасць і перавернутыя ўяўленні і каштоўнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі