Старшыня Нобелеўскага камітэта заклікала ўлады Беларусі вызваліць Бяляцкага

Алесь Бяляцкі / З архіву Еўрарадыё
Алесь Бяляцкі / З архіву Еўрарадыё

Старшыня Нарвежскага Нобелеўскага камітэта Берыт Рэйс-Андэрсан заклікала ўлады Беларусі вызваліць Алеся Бяляцкага з турмы, каб ён мог прыехаць у Осла і асабіста атрымаць узнагароду. Беларускі праваабаронца і палітвязень стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Ён знаходзіцца за кратамі з ліпеня 2021 года. Нядаўна яму споўнілася 60 гадоў.

Алесь Бяляцкі — чацвёрты чалавек, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, знаходзячыся ў турме або пад вартай. Нобелеўскі камітэт выказаў спадзяванні, што прэмія падыме баявы дух палітвязня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі