Старшыня Партыі БНФ праз суд дамогся “правільнай” пенсіі

Старшыня Партыі БНФ праз суд дамогся “правільнай” пенсіі

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў праз суд дамогся налічэння “правільнай” пенсіі: 17 лістапада ён атрымаў на картку 423 рублі 14 капеек. Але для таго, каб атрымаць гэтую пенсію і знайсці гады працоўнага стажу, яму давялося “прайсці цэлы шлях пакутаў”. Пра гэта палітык распавёў Радыё Свабода.

Кастусёў працаваў з 1974 года, у тым ліку на прадпрыемствах у Шклове і Магілёве, галоўным інжынэрам і дырэктарам саўгаса ў Бялыніцкім раёне. Так, у Бялыніцкім раёне ён чатыры месяцы не мог атрымаць даведку з улікам усіх грашовых выплат падчас працы галоўным інжэнэрам і дырэктарам, а гэта заробак, прэміі, даплаты па выніках працы за год. Там Кастусёву імкнуліся даць толькі звесткі пра заробак і тлумачылі, што калі пакажуць звесткі пра іншыя выплаты, то “для вас дужа многа будзе”.

Толькі пасля звароту ў пракуратуру і аддзел сацыяльнага забеспячэння Бялыніцкага раёна, а пасля ў суд Шклоўскага раёна, дзе адбыліся тры пасяджанні, Рыгору Кастусёву ўдалося дамагчыся ўключэння прэмій і даплат у налічэнне пенсіі.

Таксама са стажу “згубілі” некаторыя гады і месяцы працоўнай дзейнасці. Рыгор Кастусёў адзначае, што ў Беларусі можа быць шмат пенсіянерам, якім няправільна ўлічылі заробкі.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі