Старшыня СК у Магілёве, па факце выбуху распачалі крымінальную справу

Старшыня СК у Магілёве, па факце выбуху распачалі крымінальную справу

Па факце выбуху ў лакафарбавальным цэху прадпрыемства "Магілёўдрэў" распачалі крымінальную справу, артыкул — "парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны і правілаў бяспекі, якія прывялі да выбуху і прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў работнікам прадпрыемства" (ч. 2 арт. 302 КК). Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, расследаванне асабіста кантралюе старшыня СК Іван Наскевіч. У сераду ён наведаў "Магілёўдрэў" і правёў аператыўную нараду са следчай групай.

Як паведамляла Еўрарадыё, выбух на прадпрыемстве ў фарбавальнай камеры адбыўся 25 верасня ў 18:30, пасля чаго пачаўся пажар. У той момант у цэху быў майстар і восем рабочых. Пацярпелі шэсць чалавек. Тэлеканал "Беларусь 1" паведамляў, што 5 з іх — жанчыны. Следчы камітэт удакладняе: тры мужчыны і тры жанчыны. Іх шпіталізавалі ў дзве медустановы абласнога цэнтра. Уначы 57-гадовую жанчыну перавезлі ў сталіцу ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр Мінскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (па звестках ратавальнікаў, у яе апёкі больш за 60% цела). У Міністэрстве аховы здароўя дапускаюць транспарціроўку ў сталіцу "некалькіх пацыентаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі