Старшыня выканкама складала незаконныя пратаколы, а пасля сама плаціла штрафы

Старшыня выканкама складала незаконныя пратаколы, а пасля сама плаціла штрафы

У Мсціслаўскім раёне старшыня сельскага выканкама складала незаконныя пратаколы, а пасля сама плаціла штрафы. Жанчына пайшла на імітацыю дзейнасці, каб пазбегнуць прыцягнення да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці за бяздзеянне. Прасцей кажучы – каб выканаць план па штрафах.

У 2015-2016 гадах старшыня выканкама прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці 13 чалавек за правапарушэнні, якія яны не здзяйснялі. Вяскоўцы нават не здагадваліся пра гэта, паколькі чыноўніца ім нічога не паведамляла. Яна плаціла штрафы ў памеры 0,1 базавай велічыні і ўносіла звесткі пра здзейсненыя правапарушэнні ў адзіны дзяржаўны банк дадзеных. 

Факты злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі выявілі супрацоўнікі Крычаўскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК. Па выніках праверкі была распачатая крымінальная справа.

Цяпер жанчыне пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі. Пра гэтую крымінальную гісторыю інфармуе прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі