"Стартапніца": бізнес-анёл Ігар Маханёк — пра працу ў Google і ў Facebook
Ігар Маханёк — легендарны чалавек у сферы беларускіх IT. Таму мы вырашылі не адпускаць яго з нашай студыі проста так — і зрабілі з ім бонус-выпуск "Стартапніцы".
Тыдзень таму мы размаўлялі пра асаблівасці інвеставання ў Беларусі і ў ЗША: экзіты, "чырвоныя сцяжкі" на перамовах з фаўндарамі, due diligence, вось гэта ўсё. А сёння гаворым пра досвед працы Ігара ў буйных карпарацыях — і пра тое, як гэта спалучаецца з "кар'ерай" бізнес-анёла. Планаванне, кар'ерны рост, карпаратыўная культура, прынцыпы, сэнс жыцця.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.