Стартавала кампанія супраць размяшчэння ў Беларусі замежных вайсковых базаў

Яны нагадалі, што на ўсе заяўкі на правядзенне вулічных акцый супраць размяшчэння ў нашай краіне замежных вайсковых базаў магілёўскія ўлады адказвалі адмовай. Аднак прадстаўнікі дэмакратычнай кааліцыі вырашылі прыцягнуць да праблемы ўвагу людзей праз распаўсюд улётак і збор подпісаў.



Магілёў стаў першым горадам Беларусі, дзе стартавала кампанія. Пасля эстафету прыме Віцебск. Сабраныя подпісы апазіцыянеры збіраюцца перадаць у Палату прадстаўнікоў, Савет міністраў і Адміністрацыю прэзідэнта, інфармуе БелаПАН.



Адзначым, што ўчора падчас збору подпісаў міліцыянтамі затрымліваўся каардынатар кааліцыі дэмакратычных сілаў, намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага Юрый Новікаў.

Фота — bymedia.net
 

Як вядома, сёлета расійская авіябаза мусіць з'явіцца ў Лідзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі