Статкевічу і яго "падзельнікам" выставілі пазоў на 3 мільёны рублёў

Статкевічу і яго "падзельнікам" выставілі пазоў на 3 мільёны рублёў

Мікалаю Статкевічу і яго “падзельнікам” Генпракуратура выставіла пазоў на 3,078 мільёна рублёў (1,2 мільёна долараў)! Пра гэта палітвязень паведаміў у лісце сваёй жонцы Марыне Адамовіч

Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова і Уладзіміра Цыгановіча вінавацяць у тым, што яны нібыта з чэрвеня 2019-га планавалі арганізацыю масавых беспарадкаў у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

Суд над імі павінен прайсці ў Гомелі, але дата яго яшчэ не прызначаная. Днямі палітвязняў этапавалі ў Гомель.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі