Стаў татам у 70 гадоў. У Баранавічах расказалі пра ўзрост маладых бацькоў
Маладыя бацькі / DW
У Баранавіцкім ЗАГСе распавялі, у якім узросце гараджане заводзілі дзяцей у 2022 годзе. Па выніках 11 месяцаў самай узроставай маці стала 45-гадовая жанчына.
Не стала сюрпрызам, што большая частка маці ў 2022 годзе — гэта жанчыны 20-40 гадоў. Ад 20 да 25 гадоў — 235 мам, ад 25 да 30 — 380, ад 30 да 35 — 377, ад 35 да 40 — 221.
Больш за 30 гараджанак сталі маці да свайго 19-годдзя. Больш за тры дзясяткі жанчын нарадзілі пасля 40 гадоў.
Таты значна старэйшыя за матуляў. Толькі шэсць з іх адчулі шчасце бацькоўства да 19-гадовага ўзросту. Ад 45 да 50 гадоў — 20 бацькоў, ад 50 і ў яшчэ больш сталым узросце — пяць.
А ўзрост самага ўзроставага баранавіцкага таты 2022 года складае 70 год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.