Столінскія фермеры пагражаюць вывезці ўраджай памідораў на сметнік

Столінскія фермеры пагражаюць вывезці ўраджай памідораў на сметнік

У жыхароў Столінскага раёна ўзніклі праблемы са збытам ураджаю памідораў. Закупачныя цэны ўпалі да 30 капеек за кілаграм, піша "Медиа-Полесье". 

І нават пры такіх коштах прадаць ураджай немагчыма, бо няма пакупнікоў.

"Трэба зрабіць так, як зрабілі ў Лунінецкім раёне з клубіцамі. Вывезці прадукцыю на сметнік і выставіць фота ў інтэрнэт. Можа быць, тады ўрад зверне ўвагу на праблему вяскоўцаў і пачне вырашаць пытанні з будаўніцтвам у краіне перапрацоўчых заводаў", — заяўляюць фермеры.

Як распавядала Еўрарадыё, у Лунінецкім раёне ў чэрвені кошты на клубніцы ў вытворцаў знізіліся да 20 капеек за кілаграм. Гэтыя кошты не акуплялі працу. Таму некалькі вёдраў людзі высыпалі проста пад ногі скупшчыкам. 

Увесну значныя страты панеслі тыя, хто вырошчвае раннюю капусту: яны таксама не маглі збыць ураджай. Некаторыя фермеры прадалі яе на корм жывёле, хаця вырошчвалі для людзей.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі