Стральцоў: Паміж Касцёлам і ўладай не хапае абмену інфармацыяй

У дзень 30-годдзя свайго святарства арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч апублікаваў зварот адносна сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі. "Занепакоены існуючай сітуацыяй, звяртаюся да дзяржаўных уладаў, свету палітыкі, эканомікі, навукі, культуры, грамадскіх арганізацый, усіх людзей добрай волі, каб пры вырашэнні нялёгкіх сучасных праблем кіраваліся ўзаемнай любоўю і пашанай як грамадзяне адной краіны", — піша арцыбіскуп. Еўрарадыё папрасіла пракаментаваць гэты зварот публіцыста Алеся Стральцова.

Алесь Стральцоў: “Як католік, я ўспрымаю гэта толькі пазітыўна. Хаця можна было б разважаць пра тое, што канкрэтна ўкладаецца ў гэтыя словы... ”.

Еўрарадыё: Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустракаўся пасля падзеяў 19 снежня з Аляксандрам Лукашэнкам і ніякім чынам не закрануў тэму збітых на Плошчы людзей. Літаральна некалькі дзён таму былі праблемы з правядзеннем святочнай працэсіі Божага цела ў Мінску. І літаральна праз два дні з такой заявай выступіў арцыбіскуп...

Стральцоў: “І Касцёл, і Праваслаўная Царква ва ўяўленні іх прадстаўнікоў і проста вернікаў — гэта не ёсць нейкія ідэальныя структуры. Яны таксама складаюцца з людзей, якія маюць свае аб’ектыўныя недахопы, гэта трэба прымаць пад увагу. Проста элементарна не хапае абмену інфармацыяй паміж прадстаўнікамі касцёла і палітычнымі сіламі, з аднаго боку, і таксама прадстаўнікамі дзяржавы. Бо гэтая заява скіравана і да прадстаўнікоў дзяржавы. Можна сказаць, што не ўсё тое, што адбываецца, зразумела для прадстаўнікоў касцёла. У сувязі з гэтым ёсць гэтая заява, якая заклікае ва ўмовах гэтай непоўнай інфармацыі ўсё ж захоўваць нейкі падставовы парадак”.

Фота — silverrebel.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі