"Стралок" прызнаў, што тэрарыстаў прыкрывае "расійская артылерыя" (аўдыё)

Украінцы на іх не адказваюць, каб не даць Маскве падставу пачаць сапраўдную вайну. Пакуль жа фіксуецца ўсё больш фактаў, якія сведчаць пра ўдзел расійскіх войскаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.

МУС Украіны апублікавала перахопленыя тэлефонныя перамовы так званага "міністра абароны ДНР" Ігара Гіркіна (Стралкова, "Стралка") з адным з тэрарыстаў. Яны пацвярджаюць супрацоўніцтва незаконных узброеных фармаванняў з расійскай арміяй, якая дыслакуецца каля мяжы з Украінай.

Вось што Гіркін сказаў аднаму са сваіх падначаленых:

"Давайце, дзейнічайце. Вас з поўдня прыкрывае расійская артылерыя. І пакуль у вас ёсць ноч, пакуль падыдуць рэзервы, вы павінны зачысціць там усё".

МУС Украіны падкрэслівае, што гэты і іншыя матэрыялы "сведчаць пра непасрэдны ўдзел рэгулярных часцей Мінабароны Расійскай Федэрацыі ў баявых дзеяннях на баку тэрарыстаў супраць украінскіх вайсковых сіл", інфармуе УНІАН.

Як вядома, украінскія войскі здолелі "разарваць" тэрыторыю, якую кантралююць тэрарысты, на дзве часткі. Апошнія ўсімі сіламі спрабуюць вярнуць ранейшыя пазіцыі.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі