"Стралок" увёў у Данецку асаднае становішча
Загад аб увядзенні ў Данецку асаднага становішча выдаў лідар баевікоў так званай "Данецкай народнай рэспублікі" Ігар Стралкоў (Гіркін).
Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр так званай "ДНР", інфармуе УНІАН. Стралкоў загадаў увесці асаднае становішча як у самім Данецку, так і ў прылеглых да горада раёнах. У горадзе ўводзіцца каменданцкі час з 23-й па 5-ю гадзіну.
Парушальнікаў парадку "Стралок" пагражае неадкладна перадаваць пад суд Ваеннага трыбунала.
Фота — УНІАН