Страшнае ДТЗ пад Асіповічамі: двое загінулых, восем траўмаваных

Страшнае ДТЗ пад Асіповічамі: двое загінулых, восем траўмаваных

Страшнае ДТЗ пад Асіповічамі з гібеллю людзей адбылося ўвечары 15 верасня. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта.

Паводле інфармацыі ведамства, аварыя здарылася ля вёскі Агула прыкладна ў 20.50. 67-гадовы кіроўца легкавіка “Нісан”падчас манеўра на апярэджанне сутыкнуўся са спадарожнай “Шкодай”. Затым “Нісан” урэзаўся ў мікрааўтобус “ГАЗ”, які таксама ехаў у спадарожным кірунку.

“Нісан” і “ГАЗ” выкінула ў кювет, дзе машыны перакуліліся. Загінуў кіроўца “Нісана” і пасажыр “газіка”. Кіроўца мікрааўтобуса і сямёра яго пасажыраў трапілі ў лякарню з цялеснымі пашкоджаннямі.  

Цяпер Следчы камітэт шукае відавочцаў здарэння.

Страшнае ДТЗ пад Асіповічамі: двое загінулых, восем траўмаваных

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі