“Стратэгія-2025”: ці не стане яна стратэгіяй паразы дэмсіл — эфір
Сяржук Кедышка
Так званая “Стратэгія-2025” дэмсіл, пра якую шмат гаварылі, але якую насамрэч мала хто ўважліва чытаў, і раней выклікала шмат пытанняў. А пасля таго, як рэжым вызначыўся з датай сваіх выбараў, а дэмсілы ў адпаведнасці са стратэгіяй заклікалі ўсіх дэмакратычна настроеных беларусаў (унутры Беларусі) пайсці на выбары і прагаласаваць “супраць усіх”, і ўвогуле выклікала шмат негатыўных ацэнак.
Што сёння адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і што з сябе ўяўляе “Стратэгія-2025”? Якім чынам напярэдадні выбараў лепш дзейнічаць дэмсілам і ці варта заклікаць людзей ісці на выбарчыя ўчасткі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Воля”, экс-прадстаўнік “Паспалітага рушання” Сяржук Кедышка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.