Страйк на БелАЗе, прыехаў кіраўнік гарвыканкама Жодзіна. Стрым Еўрарадыё

Страйк на БелАЗе, прыехаў кіраўнік гарвыканкама Жодзіна. Стрым Еўрарадыё

Рабочыя БелАЗа ў Жодзіне абвясцілі страйк. Іх асноўнае патрабаванне — правесці сумленныя выбары ў краіне і падтрымаць тых людзей, якіх хочуць звольніць за наведванне мірных акцый пратэсту.

У абедзенны час на прадпрыемстве пачаўся мітынг у падтрымку людзей, якіх збіраюцца звальняць з завода. Да работнікаў выйшлі намеснік генеральнага дырэктара, намеснік па ідэалагічнай працы і кіраўнік гарвыканкама Жодзіна Дзмітрый Заблоцкі

У 15:00 плануецца сход на стадыёне "Тарпеда" для правядзення перамоваў з работнікамі.

"Нам кажуць, каб мы не выходзілі, таму што гэта ўсё пагражае звальненнямі і каб мы не з'яўляліся на ўсіх гэтых "масавых беспарадках", як яны гэта называюць, — распавёў Еўрарадыё адзін з працаўнікоў завода. — Сітуацыя накаляецца, людзі выказваюць сваю незадаволенасць, але пакуль гэта адбываецца мірна".

Падчас сходу ўдзельнікі пачалі скандаваць "Нас 97!". Яны зазначылі, што на на адным участку пасля выбараў не вывесілі выніковых пратаколаў выбараў.  

Рабочыя спыталіся, калі з горада прыбяруць АМАП. Кіраўнік гарвыканкама заявіў, што як толькі знікне небяспека захопу адміністрацыйных будынкаў, то ён дасць загад — і праз паўгадзіны амапаўцы з'едуць.

— Як вы даведаецеся?

— Мне даложаць.

— Хто вам павінен пра гэта далажыць?

— Начальнік ГУУС мне даложыць.

— Давайце мы зараз усе пойдзем да начальніка міліцыі і спытаем, хто пагражае захопам будынкаў. І мы задушым гэтую небяспеку! — заявіў адзін з удзельнікаў акцыі.

Напрыканцы сустрэчы Заблоцкі паабцяаў гараджанам, што прыйдзе да іх на сустрэчу на плошчу ў 20:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі