Студэнт, затрыманы за абразу камандзіра АМАП, застаецца за кратамі

Студэнт, затрыманы за абразу камандзіра АМАП, застаецца за кратамі

Студэнт, затрыманы за абразу камандзіра мінскага АМАП Дзмітрыя Балабы, застаецца за кратамі ў ізалятары часовага ўтрымання. Як паведамляе прэс-служба МУС, 19-гадовы хлопец стаў фігурантам крымінальнай справы.

Трох студэнтаў затрымалі ўвечары 26 верасня каля дома, дзе жыве камандзір АМАПу. Адзін з іх напісаў асадкай на абвестках каля ўваходу ў пад'езд "Балаба — забойца". Іх затрымалі, паколькі за домам сачылі — напярэдадні там з'явіліся падобныя падпісы, выкананыя фарбай. МУС апублікавала відэа, на якім паказала кароткую размову Дзмітрыя Балабы з затрыманымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі