Камандзір мінскага АМАП — затрыманым: вашае меркаванне мне крыўднае

Камандзір мінскага АМАП — затрыманым: вашае меркаванне мне крыўднае

У Мінску ўвечары 26 верасня затрымалі трох студэнтаў (18 і 19 гадоў), якія пісалі надпісы на доме, дзе жыве камандзір сталічнага АМАП Дзмітрый Балаба.

Як паведамляе прэс-служба МУС, студэнты даведаліся ў інтэрнэце пра надпісы на на доме, дзе жыве Балаба. Яны далучыліся да аўтараў папярэдніх допісаў: гелевай асадкай напісалі на абвестках дома "Балаба — забойца"

Юнакоў затрымалі. Паглядзець на іх прыйшоў і сам камандзір сталічнага АМАПу. Ён заявіў затрыманым: "Вашае меркаванне мне крыўднае і не адпавядае рэчаіснасці". Відэа з юнакамі апублікавала прэс-служба МУС.

Дзмітрый Балаба ўнесены ў "чорны спіс" краінаў Балтыі за ўдзел у жорсткім разгоне мірных акцыяў пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі