Студэнтаў пачнуць пускаць у інтэрнаты па начах
Калі яны спазніліся да “каменданцкай гадзіны” па ўважлівай прычыне.
Студэнтаў, якія спазніліся да закрыцця інтэрната па паважнай прычыне, вахцёры цяпер абавязаныя прапускаць ўнутр “без фіксацыі факту позняга вяртання”, а значыць, і наступных санкцый. Ліст з адпаведным патрабаваннем Міністэрства адукацыі разаслала кіраўнікам ВНУ рэспублікі. Што такое паважная прычына, у лісце не тлумачыцца.
У лютым 2015 года беларускія студэнты выступілі з ініцыятывай адмяніць “каменданцкую гадзіну ў інтэрнатах”, як летась гэта зрабілі студэнты ВНУ ў Расіі. Паводле правілаў унутранага распарадку большасць інтэрнатаў у краіны зачыняюцца ў 24.00 і адчыняюцца ў 6.00 раніцы. Многія студэнты скардзіліся на тое, што ноччу вахцёры іх ці не пускаюць наогул, або пакідаюць запіс аб познім вяртанні ў журнале, што ў далейшым пагражае “адпрацоўкамі” на карысць інтэрната.
Каб трапіць у інтэрнат пасля паўночы, студэнту трэба альбо загадзя паведаміць дзяжурнаму аб спазненні (даведка з працы, заява на імя загадчыцы), альбо вусна растлумачыць прычыну свайго спазнення.
У бліжэйшы час актывісты маюць намер прасачыць за тым, як ВНУ будуць выконваць новыя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі. Яны апытаюць студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах, а таксама накіруюць афіцыйныя запыты ў адміністрацыі ВНУ. Вынікі маніторынгу аддадуць на разгляд у Міністэрства адукацыі, піша “Наша Ніва”.
Фота: Bymedia