Студэнтам распавядаюць, што “Дзень Волі пярэчыць ідэалогіі РБ” (фота)
Са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў праводзяць гутарку на тэму: “Ігнараванне Дня Волі (25 сакавіка), паколькі дадзенае мерапрыемства пярэчыць ідэалогіі Рэспублікі Беларусь”. Ім даводзіцца засведчыць сваю прысутнасць подпісамі. Дакумент змясціў на сваёй старонцы ў Facebook Юрый Лукашэвіч.
Як вядома, напярэдадні пра БНР выказаўся Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, гэта сумная старонка нашай гісторыі і ганарыцца гэтай падзеяй не трэба.
Фота:http://spring96.org